Вы тут

Ад самай раніцы мінчукі выходзяць на раённыя пратэставыя маршы

Ланцуг салідарнасьці ў мінскім мікрараёне "Усход" / Еўрарадыё

Ад самай раніцы 23 студзеня мінчукі выходзяць на раённыя пратэстныя маршы. Як і ў папярэднія зімовыя суботы і нядзелі, яны збіраюцца невялікімі калонамі і не ідуць у цэнтр горада, а проста гуляюць па сваіх дварах.

Сярод раёнаў, фота і відэа з якіх ужо апублікаванае, — Лошыца, Вайсковы гарадок, Усход, Масюкоўшчына, Калодзішчы. Паведамленняў пра затрыманні пакуль няма.

На 15:00 телеграм-канал, абвешчаны ўладамі экстрэмісцкім, абвясціў акцыю падтрымкі палітвязня Ігара Лосіка, які ўжо 40 дзён галадае ў СІЗА, і ўсіх палітвязняў Беларусі. Іх ужо амаль 200.

Ланцуг салідарнасьці ў мінскім мікрараёне "Усход" / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.