Ад імя Іны Кулей рассылаюць “лісты шчасця”

У лісце гаворыцца, што Іну Кулей абрабавалі ў Гішпаніі і для вяртання на радзіму ёй трэба пазычыць ажно 2900 еўра.



Адной з атрымальніц такога “ліста шчасця” аказалася праваабаронца Таццяна Равяка. “Калі б сёння не размаўляла з Інай Кулей, паляцела б ратаваць яе”, — напісала яна ў сваім Фэйсбуку.



Дарэчы, у якасці электроннай пошты, з якой выслалі ліст, пазначаны e-mail камітэту “Салідарнасць”.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі