Ад ідэі вылучыць паласу для грамадскага транспарту ў Мінску адмовіліся

Ад ідэі вылучыць паласу для грамадскага транспарту ў Мінску адмовіліся

У Мінску вырашылі не рабіць асобную паласу руху для грамадскага транспарту. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 16 жніўня заявіў дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.

Эксперымент з асобнымі палосамі для грамадскага транспарту парводзіўся ў Мінску на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. Па словах Шкуратава, якія перадае агенцтва "Мінск-навіны", гэтая мера больш не здаецца панацэяй ад страт часу падчас руху. Ён лічыць важным, каб транспарт ішоў без затрымак і меў прыярытэт.

У гэтым напрамку транспартная ўстанова працуе з арганізацыяй, якая кіруе святлафорамі. Першачарговая задача — стварыць прыярытэт для трамваяў. 

Асноўныя прычыны, па якіх марнуецца час на маршруце, кажа Шкуратаў, — гэта скрыжаванні, дзе грамадскі транспарт мусіць спыняцца, і "спячыя паліцыянты".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі