Ад бабруйчан патрабуюць даказаць, што яны не "дармаеды"

Ад бабруйчан патрабуюць даказаць, што яны не "дармаеды"

Жыхары Бабруйска сталі атрымліваць лісты з выканкаму, у якіх прапануецца пацвердзіць сваю занятасць. Інакш гараджанам пагражаюць выставіць поўны кошт аплаты за гарачую ваду, піша "Бобруйский курьер".

Рассылае такія лісты гарадская камісія па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Бабруйска. Камісія працуе ў гарвыканкаме з траўня 2018 года.

У паведамленнях падкрэсліваецца, што "камісія не мае звестак пра Вашую занятасць у эканоміцы". Сакратар камісіі патлумачыла журналістам, што лісты дасылаюцца тым, каго няма ў базе выканкама. Чыноўнікі не будуць высвятляць, працуюць гэтыя людзі або не — яны проста залічаць іх у спіс "дармаедаў", калі не атрымаюць пацверджання аб працы. Першыя спісы "дармаедаў" мусяць быць сфармаваныя да 1 снежня 2018 года. Потым яны будуць абнаўляцца раз у квартал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі