Вы тут

Аб'яўлены намінанты кінапрэміі "Оскар-2021"

Уручэнне прэміі запланавана на 25 красавіка / Reuters

Аб'яўлены намінанты кінапрэміі "Оскар-2021". Драма Дэвіда Фінчэра "Манк" апынулася ў лідарах па колькасці намінацый ("Найлепшы фільм", "Найлепшы акцёр" (Гары Олдман), "Найлепшы рэжысёр" і г. д.).

Шэсць фільмаў атрымалі па шэсць намінацый: "Бацька", "Юда і чорны месія", "Зямля качэўнікаў", "Мінары", "Гук металу" і "Суд над чыкагскай сямёркай". Гэтыя фільмы былі прадстаўлены ў катэгорыі "Найлепшы фільм". На галоўную прэмію прэтэндуе і "Дзяўчына, якая падае надзеі".

93-я цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" адбудзецца 25 красавіка ў Лос-Анджэлесе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.