Абстрэл Адэсы, трупы мірных на вуліцах: трыццаць дзявяты дзень вайны ва Украіне

Пасля расійскіх войскаў у населеных пунктах пад Кіевам засталася разруха і смерць / Бабель
Пасля расійскіх войскаў у населеных пунктах пад Кіевам засталася разруха і смерць / Бабель

Ірпень, Буча, Гастомель і ўся Кіеўская вобласць вызваленыя ад расійскіх войскаў, паведамляе намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

У вызваленых населеных пунктах разруха, а на вуліцах целы загінуўшых людзей у цывільным. У некаторых звязаныя рукі за спіной.

Обстрел Одессы, трупы мирных на улицах: тридцать девятый день войны в Украине
Астанкі забітага ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці / Бабель

Раніцай 3 красавіка расіяне абстралялі Адэсу. Сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі некалькі ракет, але іншыя дасягнулі мэты. У розных раёнах горада пачаліся пажары, але, па звестках спікера Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Братчука, абышлося без ахвяр.

Обстрел Одессы, трупы мирных на улицах: тридцать девятый день войны в Украине
Дым над Адэсай / Суспільне

У суботу ва Украіне знішчаны найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод — Крэменчугскі, піша кіраўнік Палтаўскай абласной адміністрацыі Дзмітрый Лунін.

Акупанты масіравана абстралялі Крэменчугскі НПЗ і навакольныя яго склады гаруча-змазачных матэрыялаў. На жаль, інфраструктура прадпрыемства знішчаная. Завод не працуе. Нашы ратавальнікі працягваюць гераічна тушыць пажар. На шчасце, экалагічнай катастрофы няма, ГСНС кантралюе сітуацыю, — паведамляе Лунін.

Да вайны Украіна разлічвала нарасціць магутнасці па перапрацоўцы нафты на Крэменчугскім НПЗ, каб менш залежаць ад паставак паліва з іншых краін.

Замежнікі змогуць пакінуць Марыупаль. Аб гэтым прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіўся з Пуціным.

З Бярдзянска замежныя грамадзяне могуць быць эвакуяваныя па любым гуманітарным маршруце: наземным транспартам у Рэспубліку Крым або на падкантрольныя кіеўскаму рэжыму тэрыторыі, а таксама марскім транспартам па абраных напрамках, — паведамляе Мінабароны Расіі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі