Абставіны выбуху даследуюць МУС, КДБ і пракуратура

МУС, КДБ і пракуратура займаюцца расследаваннем крымінальнай справы па факце выбуху ў Мінску. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Міністр пацвердзіў, што ў выніку выбуху пацярпелі каля 50 чалавек. Трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, 10 - ужо выпісаныя з бальніц.  

Навумаў нагадаў, што працягваецца экспертыза знойдзенага другога самаробнага выбуховага прыстасавання. І ўдакладніў, што яго выявілі на месцы здарэння "дзякуючы дзеянням праваахоўных органаў і пільнасці грамадзянаў". 

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі