Вы тут

Абламейка: незалежнасць і беларуская мова — галоўная ідэя для нас сёння

Сяргей Абламейка / dziejaslou.by/

16 студзеня госць Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, пісьменнік, журналіст Сяргей Абламейка.

Не адзін раз у праграме "Ідэя Х" гучалі словы пра тое, што нацыянальную ідэю для беларусаў сфармулявалі сто гадоў таму заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі. Маўляў, гэтая ідэя і на сёння актуальная. Але часы змяніліся. Можа, прыспеў час, каб у нашай "ІТ-краіне" сфармуляваць нейкую звышсучасную "ІТ-нацыянальную ідэю"? Пра гэта і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Сяргеем Абламейкам.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.