Вы тут

Абітурыенты сёння здаюць ЦТ па рускай мове

БЕЛТА

Сёння, 13 чэрвеня, абітурыенты здаюць цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. Як паведамляе БЕЛТА, гэта найбольш масавае ЦТ сярод іншых выпрабаванняў — на яго зарэгістравалася 63 тысячы чалавек.

Пачнецца яно ў 11:00. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў нагадваюць, што прыйсці ў месца правядзення ЦТ варта за паўгадзіны да яго пачатку, пры сабе мець пропуск і дакумент, які пацвярджае асобу. Забаронена прыносіць тэлефоны ці іншыя прыстасаванні, якія перадаюць і захоўваюць інфармацыю. На іспыты па фізіцы і хіміі можна браць калькулятар.

Наступным тэстам будзе грамадазнаўства, яго правядуць 15 чэрвеня.

Усяго на ЦТ зарэгістравалася 76 тысяч 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258,3 тысячы тэстаў па навучальных прадметах.