Абама з трыбуны Генасамблеі ААН заклікаў Расію разам спыніць канфлікт у Сірыі

Абама з трыбуны Генасамблеі ААН заклікаў Расію разам спыніць канфлікт у Сірыі

28 верасня на сесіі Генасамблеі ААН выступіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Ён раскрытыкаваў палітыкаў, якія заклікаюць да абмежавання грамадзянскіх свабод дзеля барацьбы з тэрарызмам.

"Па такой логіцы мы павінны падтрымліваць тыранаў накшталт Асада, якія скідаюць самаробныя бомбы на свой народ проста таму, што альтэрнатыва ім яшчэ горш", — перадае РБК словы кіраўніка Белага Дома.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з Расіяй і Іранам для ўрэгулявання крызісу ў Сірыі. Разам з тым ён адзначыў, што вяртання да ранейшага стану рэчаў ужо не будзе. Прэзідэнт ЗША нагадаў, што некалькі гадоў таму Башар Асад на мірную маніфестацыю адказаў павелічэннем гвалту і забойствамі. Па словах Абамы, "гэта стварыла ўмовы для міжусобіцы", падчас якой насельніцтва краіны падвяргалася хімічным нападам і бамбаванням.

Абама прызнаў, што ў розных частках свету дэмакратыя можа прымаць розныя формы "ў залежнасці ад культурных традыцый", але базавыя прынцыпы дэмакратыі адзіныя ва ўсім свеце.

Таксама кіраўнік Злучаных Штатаў таксама закрануў у сваім выступе тэму Украіны. Ён заявіў, што ЗША не могуць стаяць у баку, калі тэрытарыяльная цэласнасць якой-небудзь дзяржавы падвяргаецца абуральным парушэнням. Абама адзначыў, што калі б Расія пайшла па шляху дыпламатыі, гэта было б лепш і для Украіны, і для Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі