ААН, ДАІ клубы і кінатэатры Мінска ладзяць акцыю "Выключы гвалт у сям'і"

Напярэдадні Дня абароны правоў жанчын 8 сакавіка супрацоўнікі ДАІ дораць удзельнікам дарожнага руху ў Кастрычніцкім раёне Мінска дыск з трэкамі беларускіх зорак. Акцыя праходзіць пад эгідай Прадстаўніцтва ААН з агульным заклікам "Выключы гвалт у сям'і".
Як паведаміла БелаПАН супрацоўніца па сувязях з грамадскасцю Фонду ААН у вобласці народанасельніцтва Вольга Беларусава, апроч песняў на дыску зьмясцілі відэаінтэрв'ю, у якім музыкі выказваюць сваю пазіцыю па праблеме хатняга гвалту.

Дыск выпушчаны ў рамках інфармацыйнай кампаніі супраць гвалту ў сям'і, якая праходзіла з 25 лістапада да 10 снежня летась. Свае новыя кампазіцыі падалі групы Atlantica, Клёндайк, Cherry Vata, Litesound, Dram Ecstasy, Аляксандр Патліс, Аляксей Шадзько, Каця Пытлева, Індыга, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя музыкі.

У акцыі "Выключы гвалт у сям'і" ўдзельнічаюць мінскія клубы "Рэактар", "Гудвін", R-club, "Акварыюм", Westworld Club і шэраг кінатэатраў. У кінатэатрах уладальнікамі дыска становяцца першыя гледачы на прэм'ерах фільмаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі