9 верасня долар патаннеў на 9 рублёў, еўра — на 24

9 верасня долар патаннеў на 9 рублёў, еўра — на 24

У сераду, 9 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 9 рублёў — да 17 807, еўра патаннеў на 24 рублі — да 19 898, курс расійскага рубля вырас з 259,02 да 263,13 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,58%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 8 верасня, курс долара вырас на 25 рублёў — да 17 816 рублёў, курс еўра вырас на 97 і складаў 19 922 рублі, курс расійскага рубля крыху панізіўся — з 259,71 да 259,02 беларускага рубля.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі