8 верасня долар падаражэў на 25 рублёў, еўра — на 97

8 верасня долар падаражэў на 25 рублёў, еўра — на 97

8 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 25 рублёў — да 17 816 рублёў, курс еўра вырас на 97 і складае 19 922 рублі, курс расійскага рубля крыху панізіўся з 259,71 да 259,02 беларускага рубля.

У адносінах да кошыка валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 7 верасня, курс долара вырас на 108 рублёў — да 17 791, курс еўра вырас на 129 рублёў — да 19 825, курс расійскага рубля панізіўся на 1,51 беларускага — да 259,71 рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі