8 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

8 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У аўторак, 8 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9508 да 1,9526 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2993 да 2,3063. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2555 беларускага (у панядзелак — 3,2452).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,27%.

Нагадаем, што ў панядзелак, 7 жніўня, курс долара таксама вырас — з 1,9495 да 1,9508, а вось курс еўра знізіўся — з 2,3157 да 2,2993 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі