8 верасня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

8 верасня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

У чацвер, 8 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,9536 да 1,9472 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1962 да 2,1940. Курс расійскай валюты вырас: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0446 беларускага (у сераду — 3,0342).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 7 верасня, курс долара панізіўся — з 1,9612 да 1,9536 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,1895 ла 2,1962 рубля.

8 верасня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі