8 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы ўсіх валют
![8 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы ўсіх валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0804.jpg.webp?itok=Q9rxkl5B)
8 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў зніжаецца — з 2,1415 да 2,1397 рубля, курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,4042 да 2,4024 рубля. Панізіўся і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2727 беларускага (у пятніцу — 3,2744).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,07%.