700 вернікаў з Рэчыцы папрасілі Лукашэнку не высылаць польскага ксяндза

700 вернікаў з Рэчыцы падпісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не высылаць з Беларусі польскага ксяндза Гжэгажа Худка. Ксёндз звярнуў на сябе ўвагу беларускіх ўладаў выказваннямі пра маральнае становішча беларускага грамадства.
Худак, які 14 гадоў працуе ў Беларусі, сёлета ў траўні заявіў у інтэрв'ю, што калі прыехаў у нашу краіну, пабачыў “пустку ў сэнсе маральным і рэлігійным. Гэта было нават не паганства, а антыхрысціянства — сум, шэрасць, безнадзейнасць. Уцёкі ў алкаголь і сэкс — вельмі частая з’ява, якую прымае грамадства амаль як норму”.

Беларускія чыноўнікі палічылі, што словы польскага ксяндза шкодзяць іміджу нашай краіны, але на абарону святара стаў кардынал Казімір Свёнтак і мясцовыя вернікі. Цяпер забарона на вядзенне святарскай дзейнасці для ксяндза адмененая на два месяцы, а канчатковае рашэнне прыме Адміністрацыя прэзідэнта.

Gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі