7 кастрычніка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

7 кастрычніка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

У пятніцу, 7 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,9156 да 1,9149 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1451 да 2,1282. Вырас курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0737 беларускага (6 кастрычніка — 3,0705).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,21%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер, 6 кастрычніка, курс долара знізіўся — з 1,9176 да 1,9156 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,1510 да 2,1451 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі