7-гадовы хлопчык пацярпеў у аўтааварыі, учыненай яго п’яным бацькам

7-гадовы хлопчык пацярпеў у аўтааварыі, учыненай яго п’яным бацькам

7-гадовы хлопчык пацярпеў у дарожнай аварыі, якую ўчыніў яго п’яны бацька. ДТЗ адбылося ўначы 8 сакавіка на трасе Асіповічы-Глуск-Азарычы. На 58-м кіламетры дарогі каля Глуска перавярнуўся аўтамабіль “ВАЗ 2108” пад кіраваннем жыхара пасёлка.

35-гадовы мужчына меў 1,3 праміле алкаголю ў арганізме. На трасе ён перавысіў бяспечную хуткасць  і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вынесла ў правы па ходу руху кювет, дзе ён перакуліўся.

У выніку ДТЗ пацярпеў не толькі маленькі сын шафёра, які перавозіўся без аўтакрэсла, але і двое пасажыраў — 35-гадовая жанчына і 59-гадовы мужчына. Усе трапілі ў рэанімацыю Глускай раённай лякарні, паведамляюць у прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі