68 жанчын Беларусі ўганараваныя ордэнам Маці

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці адзначаныя 68 жанчын. Адпаведны ўказ падпісаў 30 красавіка кіраўнік Беларусі, інфармуе БЕЛТА. У прыватнасці, сярод уганараваных узнагародай ажно 13 хатніх гаспадыняў з вёскі Альшаны Столінскага раёна. Увайшлі ў яго таксама работніца Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Галіна Навумовіч, хатняя гаспадыня з Барысава Анжэла Ізюмава, прыёмная маці аддзела адукацыі Клецкага райвыканкаму Валянціна Славінская, лабарант Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Наталля Гаршкова ды іншыя шматдзетныя маці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі