61% немцаў баяцца, што вайна перакінецца на краіны НАТА

Што немцы думаюць пра бежанцаў

Што немцы думаюць пра бежанцаў / picture alliance

Большасць жыхароў ФРГ праз два гады пасля пачатку вайны ва Украіне асцерагаюцца, што яна перакінецца на тэрыторыю НАТА. Такія асцярогі выказаў 61 працэнт удзельнікаў апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам INSA для газеты Bild am Sonntag, піша DW.

31 працэнт рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што гэтага не адбудзецца ці хутчэй не адбудзецца, яшчэ восем працэнтаў не адказалі на пытанне.

Другая частка апытання была прысвечана інтэграцыі ўкраінскіх бежанцаў у Германіі. На думку 51 працэнта апытаных, яна поўнасцю або ў значнай меры не ўдалася. Усяго 28 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што інтэграцыя прайшла ў той ці іншай ступені паспяхова.

Амаль палова ўдзельнікаў даследавання (49%) лічаць, што ўкраінскія бежанцы ў Германіі атрымліваюць занадта вялікую матэрыяльную падтрымку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі