60 тон марожанага з’ядаюць мінчане за адзін спякотны дзень

У спякотныя дні мінчане з’ядаюць да 60 тон марожанага за адзін дзень – гэта прыблізна 600 тысяч пачак. Такія дадзеныя падае БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама. Восенню і зімой у сталіцы прадаюць у сярэднім 15 тон марожанага за дзень, увесну і летам — да 40 тон, а ў асабліва гарачыя дні — да 60 тон.

Структура продажу марожанага таксама залежыць ад сезону. У халодныя поры года мінчане аддаюць пераважу пламбіру, а ў спякотныя дні хітамі продажаў робяцца халодшыя дэсерты, кшталту “Фруктовы лёд”.

Цягам усяго года ў Мінску рэлізаюць 7 тысяч тон марожанага.

Фота: belchas.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі