6 студзеня ў Беларусі чакаецца да -22 градусаў

Зіма

Зіма / Еўрарадыё

У суботу, 6 студзеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі на поўдні Беларусі чакаецца снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 марозу, месцамі па поўначы чакаецца -18...-22, а па паўднёвым захадзе будзе 6-10 ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 8-14 са знакам "мінус", па поўдні краіны чакаецца 3-7 марозу.

6 студзеня ў Беларусі чакаецца да -22 градусаў
vk.com/belgidromet
6 студзеня ў Беларусі чакаецца да -22 градусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі