Вы тут

5 верасня ў Беларусі знізіўся курс долара

pixabay.com

Па выніках таргоў, якія адбыліся 5 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,1161 да 2,1105 беларускага рубля. Курс еўра зноў павялічыўся — з 2,3271 да 2,3293 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1958 беларускага рубля (у сераду — 3,1845).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.