5 перадвыбарчых абяцанняў Трампа

5 перадвыбарчых абяцанняў Трампа

На выбарах прэзідэнта ЗША перамогу хутчэй за ўсё атрымае Дональд Трамп. За яго кандыдатуру выказалася большасць штатаў. Наперадзе яшчэ галасаванне выбаршчыкаў, якія маюць права прагаласаваць не так, як вырашылі жыхары штата, але такога ніколі яшчэ не было.

Успамінаем, якія перадвыбарчыя абяцанні даваў кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп.

1. Пазбавіцца ад Хілары Клінтан

"Першае, што нам трэба зрабіць, — пазбавіцца ад Хілары Клінтан. Згодныя? Гэта будзе вельмі добры першы крок".

2. Пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай

Трамп прапаноўваў пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай, каб не пускаць у ЗША мексіканскіх гвалтаўнікоў.

"Па-першае, сцяну мы пабудуем, — сказаў Трамп на мітынгу ў сталіцы Арызоны. — Яна будзе непранікальнай і цудоўнай… І аплаціць яе Мексіка… Яны гэтага пакуль не ведаюць".

3. Не пускаць мусульман у ЗША

Трамп прапаноўваў увесці абавязковую рэгістрацыю мусульман, якія жывуць у ЗША, а астатніх мусульман не пускаць.

"Значныя сегменты мусульманскага насельніцтва адчуваюць нянавісць да амерыканцаў. Пакуль мы не зможам высветліць і зразумець гэтую праблему і небяспечную пагрозу, якая ад яе ідзе, наша краіна не можа станавіцца ахвярай жудасных нападаў з боку людзей, якія вераць толькі ў джыхад, пазбаўленыя розуму і не паважаюць чалавечае жыццё".

4. Забараніць аборты і караць дактароў

Яшчэ будучы прэтэндэнтам у кандыдаты, Трамп заявіў, што трэба забараніць аборты і караць за незаконныя аборты жанчын.

"Мая пазіцыя нязменная: як і Рональд Рэйган, я выступаю за жыццё, але з некаторымі выключэннямі".

Праўда, вельмі хутка, літаральна ў той жа дзень, пасля абуранай рэакцыі як дэмакратаў, так і рэспубліканцаў ён змяніў свой погляд. Трамп сказаў, што рашэнні аб забароне абортаў павінны прымацца ўладамі асобных штатаў, а не на федэральным узроўні. А крымінальную адказнасць за падпольныя аборты павінныя несці не жанчыны, а дактары.

5. Адмяніць рэформу аховы здароўя Obamacare

"Мы павінныя ануляваць і замяніць рэформу, якая разбурае краіну", — сказаў Трамп падчас тэледэбатаў.

Згодна з гэтай праграмай усе амерыканцы абавязаныя купляць страхоўку, а дзяржава дапамагае аплачваць полісы бедным слаям насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі