5 ліпеня курсы долара і еўра ў Беларусі крыху выраслі

5 ліпеня курсы долара і еўра ў Беларусі крыху выраслі

У аўторак, 5 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 1,9979 да 2,0048 рубля, а курс еўра — з  2,2207 да 2,2354 рубля, 100 расійскіх рублёў учора каштавалі 3,1318, а сёння — 3,1208 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,18%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 4 ліпеня, курс долара знізіўся з 2,0053 да 1,9979 беларускага рубля, еўра знізіўся з 2,2210 да 2,2207 рубля, 100 расійскіх рублёў падаражэлі з 3,1212 да 3,1318 беларускага.

Махлярства з новымі грашыма. Будзьце пільнымі! (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі