5-класнік застрэліў 8-гадовую суседку з-за шчанюка
У ЗША 5-класнік застрэліў 8-гадовую суседку з-за шчанюка. Трагічнае здарэнне адбылося ў акрузе Уайт Пайн у штаце Невада.
Як інфармуе тэлеканал WBIR, суседзі сведчаць, што дзеці пасварыліся з-за шчанюка. Нібыта, дзяўчынка адмовілася яму паказаць жывёлу. У выніку, хлопчык узяў стрэльбу свайго бацькі і стрэліў у грудзі дзяўчынцы. Майкайла Даер (на здымку) памерла ў бальніцы.
11-гадовы хлопчык знаходзіцца пад вартай, яго абвінавачваюць у цяжкім забойстве. Яго чакае экспертыза, якая мусіць засведчыць стан псіхічнага здароўя.
Фота: АР, wbir.com