40 выпадкаў адру зафіксавана ў Беларусі

40 выпадкаў адру зафіксавана ў Беларусі

У Беларусі сёлета зарэгістраваныя 40 выпадкаў захворвання на адзёр. Яны зафіксаваныя ў Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Пра гэта прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 красавіка.  

Большая частка выпадкаў была зарэгістраваная ў Ваўкавыску. Там адзёр пачалі адзначаць напрыканцы лютага 2018 года. Першай захварэлай стала пяцігадовая дзяўчынка, чыя маці адмаўлялася ад вакцынацыі. 

Медыкі запэўніваюць, што апошнім часам новыя выпадкі захворвання на адзёр у Ваўкавыску не фіксуюцца. Апошні быў зарэгістраваны 17 сакавіка. 

Гэты вірус, кажуць у Мінздароўя, раней у нас не цыркуляваў, а прыйшоў да нас, хутчэй за ўсё, з Еўропы. 

З ваўкавыскімі захворваннямі звязаны і адзіны выпадак захворвання, які зарэгістравалі на Брэстчыне. 

У Гомельскай вобласці зафіксавалі 11 выпадкаў захворвання на адзёр. Туды вірус трапіў з Адэсы, дзе адпачываў першы захварэлы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі