4 жніўня долар падаражэў на 152 рублі, а еўра на 124

У аўторак, 4 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 152 рублі — да 15 497, курс еўра вырас на 124 рублі і складае 16 988, курс расійскага рубля вырас з 245,86 да 246,21 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак, 3 жніўня, долар падаражэў на 97 рублёў — да 15 345, курс еўра павялічыўся на 186 рублёў і склаў 16 864, курс расійскага рубля знізіўся з 252,38 да 245,86 беларускага рубля.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі