Рубель 3 жніўня вырас да кошыка валют на 0,52%

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,52%. Долар вырас на 97 рублёў — да 15 345. Курс еўра павялічыўся на 186 — да 16 864 рублёў. Курс расійскага рубля панізіўся на 6,52 рубля — да 245,86 рублёў, паведамляе Нацбанк.

Такое змяненне курсаў абумовіла падзенне расійскага рубля, якое адбылося на фоне падзення коштаў нафты. Барэль гатунка Brent апусціўся да 51,5 долара. 

Фота: borisovnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі