4 лістапада долар знізіўся на 34 рублі, а еўра — на 207

4 лістапада долар знізіўся на 34 рублі, а еўра — на 207

У сераду, 4 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара зніўзіўся на 34 рублі і складае 17 413, еўра патаннеў на 207 — да 19 015 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 273,14 да 277,17 беларускага рубля.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,20%.

Нагадаем, што ў аўторак, 3 лістапада, курс долара вырас на 26 рублёў і склаў 17 447, еўра патаннеў на 3 — да 19 222 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 273,04 да 273,14 беларускага рубля.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі