30 студзеня Беларусь наведае еўракамісар Ёханэс Хан

30 студзеня Беларусь наведае еўракамісар Ёханэс Хан

30 студзеня Беларусь наведае еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык.

Летась анансаваны на 17 кастрычніка візіт Хана ў Беларусь не адбыўся (афіцыйна — з-за “нечаканых пытанняў”, якія ўзніклі падчас падрыхтоўкі пасяджэння Еўрасавета). Аднак 27 кастрычніка ён сустрэўся ў Люксембургу, дзе праходзіў Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум, з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Хан збіраўся наведаць Мінск яшчэ ў канцы 2017 года, але ў выніку праедзе ў канцы студзені 2018 года.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы еўракамісара з кіраўніцтвам ураду і МЗС, будуць абмеркаваныя “актуальныя пытанні ўзаемаадносін Беларусі і ЕС”, умацаванне “палітычнага дыялогу па лініі Беларусь — ЕС”. Ці адбудзецца сустрэча Ёханэса Хана з Аляксандрам Лукашэнкам, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі