30 снежня долар сціпла падрос на 14 рублёў, а еўра знізіўся на 47

30 снежня долар сціпла падрос на 14 рублёў, а еўра знізіўся на 47

У сераду, 30 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 14 рублёў — да 18 569, курс еўра знізіўся на 47 — да 20 300 рублёў. Курс расійскага рубля зноў знізіўся — з 256,05 да 255,33 беларускага.

У параўнанні з кошыкам валют рубель умацаваўся на 0,16%. 

Нагадаем, што ў аўторак, 29 снежня, курс долара вырас на 185 рублёў — да 18 555, курс еўра павысіўся на 211 — да 20 347 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся — з 259,74 да 256,05 беларускага.

Фота: tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі