30 лістапада долар патаннеў на 55 рублёў, еўра — на 138

30 лістапада долар патаннеў на 55 рублёў, еўра — на 138

Пасля некалькіх тыдняў, калі курс долара ўстанаўліваў у Беларусі новыя гістарычныя максімумы, з пятніцы працягваецца яго падзенне. Пра гэта сведчаць чарговыя вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прайшлі 30 лістапада. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 55 рублёў — да 18 098, курс еўра знізіўся на 138 — да 19 144 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 274,09 да 270,88 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся на 0,77%.

Нагадаем, у пятніцу, 27 лістапада, долар патаннеў на 113 рублёў — да 18 153, курс еўра знізіўся на 91 — да 19 282 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 278,10 да 274,09 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі