29 сакавіка ў Беларусі захаваецца парывісты вецер — 15-20 метраў за секунду

29 сакавіка ў Беларусі захаваецца парывісты вецер — 15-20 метраў за секунду

У аўторак, 29 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Па поўначы ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6, удзень чакаецца ад 2 градусаў цяпла па поўначы да +13 па поўдні краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі