28 чэрвеня курсы долара і еўра нязначна выраслі

28 чэрвеня курсы долара і еўра нязначна выраслі

У аўторак, 28 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 5 рублёў і складае 20 041, курс еўра вырас на 11 — да 22 172 рублёў, курс расійскага рубля таксама вырас — з 308,06 да 309,08 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 27 чэрвеня, курс долара знізіўся на 15 рублёў і складаў 20 036, курс еўра знізіўся на 110 — да 22 161 рубля, расійскі рубель вырас — з 306,57 да 308,06 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі