Курс еўра ў Беларусі працягвае зніжэнне — мінус 110 рублёў

Курс еўра ў Беларусі працягвае зніжэнне — мінус 110 рублёў

У панядзелак, 27 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 15 рублёў і складае 20 036. Курс еўра працягвае зніжэнне, пачатае ў пятніцу: у панядзелак ён зваліўся на 110 — да 22 161 рубля. А вось расійскі рубель вырас — з 306,57 да 308,06 беларускага. Такім чынам, расійская валюта адваявала роўна тое, што страціла ў пятніцу.
 
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,02%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 24 чэрвеня курс долара вырас на 250 рублёў — да 20 051, курс еўра знізіўся на 155 — да 22 271 рублёў, расійскі рубель таксама знізіўся — з 308,06 да 306,57 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі