27 студзеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

27 студзеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У пятніцу, 27 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9321 да 1,9394 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0741 да 2,0699 рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2152 беларускага рубля (у чацвер — 3,2401).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,32%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 26 студзеня, курс долара ЗША вырас — з 1,9286 да 1,9321 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,0676 да 2,0741 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі