27 снежня ў Беларусі падаражэлі долар і расійскі рубель

27 снежня ў Беларусі падаражэлі долар і расійскі рубель

У аўторак, 27 снежня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9434 да 1,9507 рубля, а вось курс еўра нязначна знізіўся — з 2,0378 да 2,0374. Заўважна вырас курс расійскага рубля: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2022 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1948).

Беларускі рубель панізіўся да кошыка валют на 0,24%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак курс долара ЗША знізіўся з 1,9480 да 1,9434, курс еўра вырас — з 2,0338 да 2,0378.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі