26 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

26 снежня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У панядзелак, 26 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9480 да 1,9434, курс еўра вырас — з 2,0338 да 2,0378. Знізіўся курс расійскага рубля: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,1948 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2008).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 23 снежня, курс долара ЗША знізіўся з 1,9496 да 1,9480, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0356 да 2,0338.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі