23 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

23 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

У пятніцу, 23 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9496 да 1,9480, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0356 да 2,0338. Знізіўся і курс расійскага рубля: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2008 беларускага рубля (у чацвер — 3,2015).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 22 снежня, курс долара ЗША знізіўся з 1,9577 да 1,9496, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0372 да 2,0356.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі