27 сакавіка курс долара знізіўся, курс еўра вырас

27 сакавіка курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У панядзелак, 27 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8808 да 1,8732, курс еўра вырас — з 2,0268 да 2,0351. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2880 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2773).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 24 сакавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8842 да 1,8808 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся  — з 2,0326 да 2,0268.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі