26 жніўня на таргах курсы долара і еўра знізіліся

У сераду, 26 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы праходзяць чарговыя таргі. Яны яшчэ працягваюцца, аднак тэндэнцыя ўжо відавочная. Калі ўчора Нацбанк вызначыў курс долара 17 836 рублёў, дык сёння на таргах яго курс вагаецца ад 17 690 да 17 700. Такім чынам, ён знізіўся на 136-146 рублёў. Курс еўра ў аўторак вырас да 20 474 рублёў. Сёння ён вагаецца ад 20 345 да 20 380. Зніжэнне складае ад 94 да 129 рублёў.

Учора курс расійскага рубля складаў 253,72 беларускага, а сёння на таргах вагаецца ад 253,35 да 257,5.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі