26 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

26 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У чацвер, 26 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9286 да 1,9321 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0676 да 2,0741 рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2401 беларускага рубля (у сераду — 3,2612).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 25 студзеня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9310 да 1,9286 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0746 да 2,0676 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі