26 студзеня курс долара вырас на 505 рублёў, курс еўра — на 663

26 студзеня курс долара вырас на 505 рублёў, курс еўра — на 663

У аўторак, 26 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 505 рублёў і складае 21 251, курс еўра вырас на 663 і складае 23 088 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 266,60 да 260,03 беларускага.

Беларускі рубель, які ўмацоўваўся ў пятніцу і панядзелак, у аўторак аслабеў на 0,60%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 25 студзеня, долар патаннеў на 349 рублёў — да 20 746, курс еўра знізіўся на 384 рублі і складаў да 22 425. Расійскі рубель вырас з 262 да 266,6 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі