26 сталічных кампаній парушалі законы аб гандлі і рэкламе

26 сталічных кампаній парушалі законы аб гандлі і рэкламе

26 сталічных кампаній трапілі ў спіс парушальнікаў у сферы гандлю, рэкламы і абароны правоў спажыўцоў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, адна з такіх арганізацый займалася продажам няякасных мабільных тэлефонаў праз інтэрнэт-крамы, падавала непраўдзівую інфармацыю пра тавары, адмаўлялася вяртаць грошы за няякасную прадукцыю і не выдавала касавых чэкаў, а таксама не выконвала судовых рашэнняў.

Яшчэ адна кампанія, якая працуе ў рознічным гандлі, прадавала складаную бытавую тэхніку неналежнай якасці і падавала непраўдзівую інфармацыю пра тэхнічныя характарыстыкі тавару.

Таксама ў спіс трапілі турыстычныя кампаніі, фірмы па ўстаноўцы міжпакаёвых дзвярэй і вокнаў, па рамонце бытавой тэхнікі. Апроч таго, у пераліку ёсць кампаніі, чыім бізнэсам была арганізацыя распродажаў вопраткі са скуры.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі