26 кастрычніка на некалькі гадзін спыняць рух у пункце пропуску “Бераставіца”

26 кастрычніка на некалькі гадзін спыняць рух у пункце пропуску “Бераставіца”

26 кастрычніка на некалькі гадзін спыняць рух транспарту ў пункце пропуску “Бераставіца” на беларуска-польскай мяжы. У гэты дзень каля яго спецыялісты электрасетак правядуць замену трансфарматараў.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню, з 10-й да 14-й гадзіны ў “Бераставіцы” будзе спынены рух грузавога транспарту, як на выезд, так і на ўезд. Што да легкавога транспарту, то яго рух спыняць у акрэслены адрэзак часу на выезд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі