26-29 верасня Лукашэнка з працоўным візітам наведае Нью-Ёрк

26-29 верасня Лукашэнка з працоўным візітам наведае Нью-Ёрк

Аляксандр Лукашэнка 26-29 верасня наведае ЗША з працоўным візітам. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым развіцці, па выніках якога будзе прыняты міжнародны парадак дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы таксама зробіць выступ у рамках агульнапалітычнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, дзе прадставіць падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці.

Таксама плануецца, што Лукашэнка сустрэніцца з лідарамі іншых дзяржаў свету, а таксама з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раад аль Хусэйнам.

Аляксандр Лукашэнка выступіць на саміце 28 верасня. 

Фота: belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі