25 лютага ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
![25 лютага ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-1502.jpg.webp?itok=-SlO5wdj)
25 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,1402 да 2,1367 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,4287 да 2,4260 рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2764 беларускага (у пятніцу — 3,2670).
У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,07%.