23 верасня курс долара ў Беларусі вырас на 46 рублёў

23 верасня курс долара ў Беларусі вырас на 46 рублёў

23 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі валютамі. Па іх выніках Нацбанк усталяваў новыя курсы валют.

Так, курс долара ў параўнанні з аўторкам павысіўся на 46 рублёў — да 17 603. Курс еўра знізіўся на 36 рублёў — да 19 579. А курс расійскага рубля, як і долара, павялічыўся: яго рост склаў 0,86 беларускага — да 266,13 рубля.
 
У выніку, курс рубля да кошыка валют знізіўся на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 22 верасня курс долара вырас на 27 рублёў — да 17 557, еўра патаннеў на 194 рублі — да 19 615, курс расійскага рубля вырас з 264,97 да 265,27 беларускага.

Фота: gants.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі